spot_img

У Гутаўскім сельскім Доме культуры прайшла выніковая сустрэча каардынатараў і ўдзельнікаў праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”

Дата:

Усё добрае калі-небудзь – ды канчаецца. Але ж яно было, тое, што шчыра весяліла і радавала ў дзяцінстве, натхняла ў маладосці, сагравала ў сталасці, надавала сілы ў пажылым узросце…

Вось і гуманітарны праект “Вёска, якая не павінна знікнуць”, які рэалізавалі ў нашых мясцінах актывісты грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёна “Белавежская пушча” і Брэстчыны “Тур” пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда “Памяць. Адказнасць. Будучыня” і грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”, надышоў да свайго лагічнага завяршэння. Сваёй дзейнасцю ён ахопліваў пяць вёсак – Агдэмер, Гутава, Вавулічы, Сорацні і Дробаты – і доўжыўся два гады. І ў мінулую суботу ў Гутаўскім сельскім Доме культуры сабраліся людзі, якія арганізавалі і вялі гэтую добрую справу, і тыя, для каго яны працавалі, каб правесці сваю выніковую і, у нейкім сэнсе, развітальную сустрэчу. Галоўнай мэтай праекта ставілася павышэнне якасці жыцця вязняў нацыянал-сацыялізму і асоб, якія перажылі вайну, павышэнне іх сацыяльнай актыўнасці, захаванне і развіццё традыцыйнай народнай культуры, падтрымка народных талентаў сярод людзей рознага ўзросту і людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў знікаючых вёсках.

Сваімі ўражаннямі аб мерапрыемствах, праведзеных у рамках гуманітарнай праграмы “Вёска, якая не павінна знікнуць”, дзеліцца жыхарка Гутава Ніна Пятроўна Замкавец
Сваімі ўражаннямі аб мерапрыемствах, праведзеных у рамках гуманітарнай праграмы “Вёска, якая не павінна знікнуць”, дзеліцца жыхарка Гутава Ніна Пятроўна Замкавец

Галіна ШАФРАН
Фота аўтара

Больш падрабязна чытайце на старонках “ДВ” у №86 ад 3 лістапада 2018 г.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Лукашенко поручил разработать в Беларуси формулу справедливого ценообразования

Правительство разрабатывает формулу справедливого ценообразования. Об этом Президент Беларуси...

На сайте ЦИК Беларуси начал работать сервис по поиску участка для голосования

Сегодня на сайте ЦИК Беларуси начал работать сервис по...