Другая нядзеля мая ў календары дзяржаўных святаў значыцца як Дзень Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды 13 мая на гарадской плошчы сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, вучнёўскай моладзі.
Падчас урачыстасці перад прысутнымі выступіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Святлана Барташ. “У 1995 годзе мы абралі цяперашнія сцяг, герб і гімн, якія адлюстроўваюць непарыўную сувязь гістарычнага і сучаснага этапаў станаўлення краіны. З гэтымі сімваламі Беларусь больш за два дзесяцігоддзі дынамічна развіваецца і сцвярджае сябе на міжнароднай арэне”, – адзначыла кіраўнік дэпутацкага корпуса.
Са словамі віншаванняў да жыхароў і гасцей горада звярнуліся член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Амбражэйчык і старшыня раённай арганізацыі РАА “Белая Русь” Генадзь Дзеюн.
А ганаровае права падняць Дзяржаўны сцяг было нададзена дырэктару ААТ “Экзон” Валерыю Васкевічу і вучням, якія вызначыліся дасягненнямі і перамогамі на алімпіядах і конкурсах, – Арцёму Баравіку і Віялеце Навумчык.
Генадзь КАСЦЮКОВІЧ
Фота Івана ЛЯОНЧЫКА