Урачыстае мерапрыемства адбылося на галоўнай плошчы горада. У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый, працоўных калетываў, моладзі і ветэранаў.
Права падняць Дзяжаўна сцяг было нададзена вучаніцы гімназіі Дамініцы Важынскай і вучню СШ№1 Даніілу Капузе.
Уладзімір Нерад, старшыня раённага Савета дэпутатаў:
-Волей народа Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн сталі святынямі, якія ўвасабляюць векавыя традыцыі і маральныя каштоўнасці беларусаў. Сённешняе свята непарыўна звязана з слаўным мінулым краіны і мужнасцю нашага народа. Кожны з нас можа і павінен унесці свой уклад і праявіць свае здольнасці для развіцця малой радзімы.
З Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна драгічынцаў павіншавала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Святлана Барташ.
Моладзь Драгічыншчыны прынесла клятву на вернасць краіне і яе сімвалам.
Дзмітрый Юрашэвіч, член маладзёжнага парламенту раёна, дэлегат Усебеларускага народнага сходу:
– Мы павінны шанаваць багатую спадчыну, разумець унікальнасць і непаўторнасць нашай краіны, паважаць і любіць яе, жыць у міры і згодзе. У Беларусі створаны ўсе умовы для рэалізацыі патэнцыялу моладзі. Упэўнены, што асабістыя перамогі і дасягненні кожнага з нас будуць садзейнічаць умацаванню незалежнасці нашай краіны.