Ветэраны Драгічынскага раёна сабраліся сёння ў гарадскім Доме культуры, каб павіншаваць адзін аднаго з першым веснавым святам – 8 Сакавіка і Днём абаронцаў Айчыны, які адсвяткавалі зусім нядаўна.
З цёплымі словамі віншаванняў да прысутных звярнулася старшыня раённага савета ветэранаў Святлана Андрэеўна Магілянчык. Ветэранам-актывістам, якія працавалі ў выбарчых камісіях па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і былі назіральнікамі на іх, яна ўручыла Пісьмы падзякі Прэзідэнта і Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Ансамбль “Зараначка” гарадскога Дома культуры на пачатку сустрэчы задаў тон ветэранам. Далей яны, як эстафету, падхапілі задорнае выступленне і парадавалі сваіх сяброў бадзёрымі песнямі, вершамі і байкамі.
Пасля сустрэчы людзі сярэбранага ўзросту мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай карцін мясцовых мастакоў і юных аматараў жывапісу.
Больш падрабязна чытайце ў друкаванай версіі “ДВ” за 14 сакавіка.
Аляксандр РЭПІХА.
Фота аўтара.