У раёне закончылася ўборка траў першым укосам. З іх нарыхтавана 4217 тон сена і 66042 тоны сенажу, што склала 5,87 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы.
Найбольш арганізавана правялі касьбу траў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы “Брашэвічы”, “Асавецкі”, “Імянінскі”, “Пенякова і “Радастаўскі”.
Больш як на 100 працэнтаў ужо выканалі планы па закладцы сенажу СВК “Радастаўскі” і Імянінскі”. Яны назапасілі адпаведна па 4147 і 7900 тон гэтага каштоўнага корму.
З траў першага ўкосу найбольш нарыхтавалі сена ў СВК “Асавецкі”, “Асіпавічы”, “Прыазёрскі” і племзаводзе “Заказельскі”.
У апошнія дні прайшлі цёплыя спорныя дажджы. І там, дзе лугі і сенажаці падкармілі мінеральнымі тукамі, можна спадзявацца і на другі багаты ўра-джай траў.
Сяргей АЛЁШЫН