spot_img

Амаль год у нашых мясцінах доўжыцца праект “Вёска, якая не павінна знікнуць”

Дата:

Ён рэалізуецца ў рамках праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” пры фінансавай падтрымцы германскага фонду “Памяць, адказнасць, будучыня”, і сваёй дзейнасцю ахоплівае пяць населеных пунктаў – Сорацні, Дробаты, Вавулічы, Гутава і Агдэмер. Яго мэтай з’яўляецца падтрымка вязняў канцлагераў, ахвяр нацыянал-сацыялізму і ўвогуле пажылых вяскоўцаў, паляпшэнне якасці іх жыцця, захаванне ў належным парадку мясцін гістарычнай памяці. І, па словах каардынатара праграмы Людмілы Мікалаеўны Карнеевай, у гэтым накірунку праведзена ўжо нямала разнастайных мерапрыемстваў. Прынамсі, у пачатку гэтага месяца ў вёсцы Сорацні для тутэйшых жыхароў быў арганізаваны цікавы канцэрт “Сустрэча ля падрубы”, прымеркаваны да Дня пажылых людзей, у час якога сваёй творчасцю вяскоўцаў парадаваў сталічны калектыў “Гаманіна”. Перыядычна для пажылых жыхароў населеных пунктаў, якія ўвайшлі ў праграму “Вёска, якая не павінна знікнуць”, ладзяцца экскурсіі ў бліжэйшыя музеі народнай творчасці ў Бездзежы і Моталі з майстар-класамі і дэгустацыяй страў мясцовай кухні, і на памяць аб гэтым у людзей застаюцца добрыя фотаздымкі.

Быў праведзены і шэраг мерапрыемстваў па ўшанаванню бязвінных ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і падтрыманню ў належным парадку месцаў іх захавання. Адна з такіх акцый запланавана і на сённяшні дзень, на 28 кастрычніка. Каардынатары праекта разам з вясковымі актывістамі намераны ачысціць ад хмызняку, пустазелля і апалага лісця месца пахавання ахвяр жорсткай расправы нямецкіх захопнікаў з жыхарамі вёскі Сорацні. (Нагадаем, што трагедыя адбылася ў сярэдзіне верасня 1943-га года, і ад рук карнікаў загінула каля 140 чалавек).

Мяркуецца, што да акцыі далучыцца і кіраўнік тутэйшага ваенна-патрыятычнага клуба “Перасвет” Цімафей Іванавіч Клімчук са сваімі аднадумцамі.

Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...