spot_img

ФАРМІРАВАННЕ ДРАГІЧЫНСКАГА РАЁНА

Дата:

У час   напісання     кнігі “Драгічынскі раён: мінулае і сучаснае” сутыкнуўся з тым, што прадстаўнікі некаторых сельсаветаў дакладна нават не ведаюць дату стварэння свайго сельсавета. У выніку   скажоныя даты трапляюць у буклеты і іншую друкаваную прадукцыю. Спадзяюся, што гэтая інфармацыя будзе ўлічана  і выкарыстана ўсімі, хто цікавіцца гісторыяй Драгічыншчыны.

У кастрычніку     1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі – вярхоўны орган народнай улады ў Заходняй Беларусі пасля яе вызвалення Чырвонай Арміяй у верасні 1939 г. З 28 па 30 кастрычніка ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі, на якім дэлегаты прагаласавалі за ўстанаўленне савецкай улады і аб’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. 2 лістапада 1939 г. 5-я пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета СССР прыняла закон аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР. 14 лістапада 1939 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР.

Паступова змянялася і тэрытарыяльна-адміністратыўнае дзяленне Заходняй Беларусі. 4 снежня 1939 г. Прэзідыумам  Вярхоўнага Савета СССР быў падпісаны Указ “Аб стварэнні Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей у складзе Беларускай ССР”. Такім чынам у Пінскую вобласць з цэнтрам у Пінску былі ўключаны г.Пінск і паветы: Драгічынскі, часткова Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі і Столінскі, за выключэннем некаторых населеных пунктаў Драгічынскага, Пінскага і Столінскага паветаў, якія адышлі ў склад Украіны.
15 студзеня 1940 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцей Беларускай ССР” існуючы падзел на паветы быў скасаваны, а вобласці былі падзелены на раёны. Антопальскі раён з цэнтрам у сяле Антопаль, куды ўвайшлі Антопальская, Гарадзецкая, Дзеткавіцкая воласці Кобрынскага павета і часткі Брашэвіцкай і Валавельскай валасцей Драгічынскага павета, быў уключаны ў Брэсцкую вобласць, а Драгічынскі раён з цэнтрам у г.п.Драгічын быў далучаны да Пінскай вобласці.
12.10.1940 г. Антопаль стаў гарадскім пасёлкам і быў падзелены на 13 сельсаветаў: Акцябрскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераўноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі і Худлінскі. Плошча раёна складала 943 км2 з насельніцтвам 32514 чалавек. У склад раёна ўваходзіла 114 населеных пунктаў, 8008 сялянскіх гаспадарак, у тым ліку каля 2000 хутарскіх. У самім Антопалі было 3008 чалавек і 477 жылых збудаванняў, працавалі 3 млыны, электрастанцыя пры млыне, 2 цагельных завода, няпоўная сярэдняя школа, амбулаторыя, аптэка, пошта і тэлеграф.
У раёне  працавалі 7 маторных млыноў, 3 цагельныя заводы, вінакурны завод, налічвалася 48 школ, 2 народных дома, 2 амбулаторыі. Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі былі: жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, бульба. Ворная зямля складала 23549 га, сенакосы і выганы – 40234 га, 3896 га складаў лес.
16.07.1954 г. былі ўтвораны Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы, а скасаваны Асіпавіцкі (тэрыторыя далучана да Галоўчыцкага сельсавета), Дзятлавіцкі (тэрыторыя далучана да Галоўчыцкага сельсавета), Дзераўноўскі (тэрыторыя далучана да ўтворанага Імянінскага сельсавета), Дзямідаўшчынскі (тэрыторыя далучана да ўтворанага Грушаўскага сельсавета), Заніўеўскі (тэрыторыя далучана да ўтворанага Імянінскага сельсавета), Іласкі (тэрыторыя далучана да Дзеткавіцкага сельсавета), Каменскі (тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета) і Худлінскі (тэрыторыя далучана да ўтворанага Грушаўскага сельсавета) сельсаветы. 31.03.1959 г. быў скасаваны Акцябрскі сельсавет (тэрыторыя далучана да Гарадзецкага сельсавета). Сам жа Антопальскі раён   быў скасаваны 8.08.1959  г. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перададзены ў Драгічынскі раён, а Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы былі далучаны да Кобрынскага раёна. 8.03.1960 г. Першамайскі сельсавет быў перададзены ў падпарадкаванне створанаму Антопальскаму пасялковаму Савету з цэнтрам у г.п.Антопаль.
12.10.1940 г. Драгічынскі раён быў падзелены на 20 сельсаветаў: Агдэмерскі, Асавецкі, Бездзежскі, Белінскі, Брашэвіцкі, Вавуліцкі, Валавельскі, Вулькаўскі, Гошаўскі, Жаберскі, Застаўскі, Каралінскі, Ліпнікаўскі, Літоўскі, Ляхавіцкі, Нямержаўскі (пазней стаў называцца Немяржанскі), Папінскі, Сохскі, Старасельскі, Хомскі. Першапачаткова тэрыторыя раёна складала 1193,8 км2, уваходзіла 126 населеных пунктаў, 9693 гаспадаркі, у тым ліку 4840 хутароў, 55020 жыхароў. У самім Драгічыне было тады 3125 жыхароў, 742 жылыя дамы. Прамысловасць раёна налічвала 22 прадпрыемствы, у большасці дробныя. Найбольш значныя з іх: маслабойны завод, вінакурны завод, электрастанцыя, валюшна-лямцавы завод, 4 паравыя млыны, друкарня, 7 цагельных заводаў, 5 бетонных заводаў. Мелася 68 школ (у тым ліку 4 у самім Драгічыне), клуб, бальніца, ветэрынарная лячэбніца, пошта і тэлеграф.
Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі былі: жыта, авёс, ячмень і бульба. Ворная зямля складала 36840 га, сенакосы і выганы – 56200 га, 23630 га складаў лес.
17.11.1948 г. быў створаны Аляксеевіцкі сельсавет.
Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб скасаванні Баранавіцкай, Бабруйскай, Пінскай, Палескай і Полацкай абласцей Беларускай ССР” ад 8 студзеня 1954 г. Пінская вобласць увайшла ў склад Брэсцкай вобласці.
16.07.1954 г. быў утвораны Гутаўскі сельсавет, а былі скасаваны Агдэмерскі (тэрыторыя далучана да ўтворанага Гутаўскага сельсавета), Аляксеевіцкі (тэрыторыя далучана да Нямержаўскага сельсавета), Вавуліцкі (тэрыторыя далучана да ўтворанага Гутаўскага сельсавета), Валавельскі (тэрыторыя далучана да Літоўскага сельсавета), Жаберскі (тэрыторыя далучана да Хомскага сельсавета), Застаўскі (тэрыторыя далучана да Бездзежскага сельсавета), Каралінскі (тэрыторыя далучана да Папінскага сельсавета) і Сохскі (тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета) сельсаветы. 31.03.1959 г. быў скасаваны Гошаўскі (тэрыторыя далучана да Хомскага сельсавета), а 2.06.1959 г. – Белінскі (тэрыторыя далучана да Асавецкага сельсавета) і Ляхавіцкі (тэрыторыя далучана да Папінскага сельсавета) сельсаветы.
8.08.1959 г. да Драгічынскага раёна былі далучаны Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі сельсаветы і г.п.Антопаль Антопальскага раёна, а таксама Радастаўскі сельсавет скасаванага Дзівінскага раёна.
8.03.1960 г. быў скасаваны Ліпнікаўскі сельсавет (тэрыторыя далучана да Старасельскага сельсавета).
25.12.1962 г. да Драгічынскага раёна былі далучаны Адрыжынскі, Гарбахскі, Глінненскі, Дастоеўскі (за выключэннем вёсак Атоўчыцы, Вілы, Закуцце, Каралін, Кротава, Навасёлкі, Палкоцічы, Скарацічы), Дружалавіцкі, Крытышынскі, Ляскавіцкі, Магільнаўскі, Махроўскі, Моладаўскі, Мотальскі, Опальскі, Псышчаўскі, Рудскі, Стрэльненскі сельсаветы і г.п.Іванава скасаванага Іванаўскага раёна. Аднак ужо 6 студзеня 1965 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР “Аб стварэнні новых раёнаў Беларускай ССР” усе перададзеныя населеныя пункты былога Іванаўскага раёна цалкам былі адноўлены ў складзе зноў створанага Іванаўскага раёна.
27.06.1965 г. Старасельскі сельсавет быў перайменаваны ў Драгічынскі ў сувязі з ўключэннем в. Стараселле ў межы г.п.Драгічын.
10.11.1967 г. гарадскі пасёлак Драгічын пераўтвораны ў горад раённага падпарадкавання.
21.12.1970 г. Літоўскі сельсавет перайменаваны ў Закозельскі ў сувязі з пераносам цэнтра сельсавета з в.Літоўск у в.Закозель.
Уладзімір ЗЯНЬКО,
дырэктар ТДА “ІРА “Паляшук” (г.Пінск).

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На комплексе «Симоновичи» ОАО «Алексеевичи-Агро» открыта новая ферма

Сегодня, 26 декабря, в ОАО «Алексеевичи-Агро» состоялось торжественное открытие...

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...