spot_img

Перадвыбарная праграма кандыдата ў дэпутаты па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе №10 НАХАЙЧУКА Віктара Міхайлавіча

Дата:

Нахайчук“Беларусь патрабуе перамен. Альтэрнатыва ёсць”

Дарагія суайчыннікі!

11 верасня нам трэба абраць будучыню нашай краіны на бліжэйшыя чатыры гады. Ад гэтага рашэння залежыць будучыня нашых дзяцей і ўнукаў, будучыня незалежнай Беларусі.

Чыноўнікі ўсё больш залазяць у кішэні беларусаў: уводзяць новыя падаткі, павышаюць камунальныя тарыфы, змяншаюць заробкі і павялічваюць пенсійны ўзрост. Некалькі год улады не могуць вывесці эканоміку з крызісу. Чыноўнікі адбіраюць у нашых дзяцей будучыню – бяруць крэдыты за мяжой для захавання сваіх пасадаў і правядзення наменклатурных з’ездаў. Аддаваць гэтыя крэдыты яны будуць з нашых сямейных бюджэтаў. Беларусі патрэбны перамены і рэформы, каб вярнуць нашым дзецям надзею на будучыню!

Хто такі Віктар Нахайчук?

Я беларус. Хрысціянін. Па поглядах – хрысціянскі дэмакрат. Жыву ў Іванаве. Жанаты, шматдзетны бацька, выхоўваю двух сыноў і дзвюх дачок. Індывідуальны прадпрымальнік.

Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт – “інжынер-педагог”, Міжнародны інстытут эканомікі і права – “менеджэр”, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь – “менеджэр-эканаміст”.

Чаму балатуюся па вашай выбарчай акрузе?

Разам з іншымі хрысціянскімі дэмакратамі мы шмат зрабілі для таго, каб у нашым горадзе было зручна жыць кожнай беларускай сям’і. Зараз мы змагаемся за добрыя дарогі, абмежаванне продажу алкаголю, новыя працоўныя месцы з годнымі заробкамі і пенсіямі.

Як вывесці эканоміку з крызісу?

Беларускія хрысціянскія дэмакраты сумесна з экспертамі распрацавалі праект сістэмных рэформаў у эканоміцы, ахове здароўя, ЖКГ, пенсіях і іншых сферах. Мы ўпэўнены, што ўсю сістэму трэба мяняць ужо зараз.

НОВАЯ ЭКАНОМІКА: інвестыцыі і працоўныя месцы з годнымі заробкамі

Прыцягненне сродкаў беларускіх эмігрантаў і замежных інвестараў у новыя сектары эканомікі (ІТ-індустрыя). Продаж стратных прадпрыемстваў інвестарам для мадэрнізацыі вытворчасцяў;

Развіццё малога і сярэдняга бізнесу (адмена сертыфікатаў, існуючых штрафаў і праверак; гадавыя патэнты, найм работнікаў без абмежаванняў);

Мінімальная падатковая нагрузка на бізнес і адмена датацый дзяржсектару, развіццё фермерскіх гаспадарак за кошт увядзення прыватнай уласнасці на зямлю для грамадзян Беларусі.

ЖКГ:  якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі

Магчымасць выбару паміж прыватнай або дзяржаўнай арганізацыяй, якая абслугоўвае дом. Канкурэнцыя знізіць кошт і павысіць якасць абслугоўвання.

Скарачэнне чыноўнікаў у аддзелах ЖКГ і ў міністэрстве.

Скарачэнне бюджэтных датацый на ЖКГ. Прыватызацыя стратных лазняў, цырульняў, гасцініц і хімчыстак.

АХОВА ЗДАРОЎЯ: новае абсталяванне і якаснае лячэнне

Адмена платных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя. Развіццё прыватных медыцынскіх цэнтраў .

Страхавая медыцына: дзяржава і прадпрыемствы размяшчаюць на рахунак кожнага грамадзяніна страхавую суму, а чалавек самастойна абірае доктара і аплачвае яго паслугі са свайго рахунку.

Павелічэнне выдаткаў на медыцыну за кошт адлічэнняў у фонд абавязковага медыцынскага страхавання сродкаў ад абароту спіртных напояў, тытунёвых вырабаў, ігральнага бізнесу, штрафаў за экалагічныя парушэнні.

ПЕНСІІ: годнае жыццё, павага і клопат

Увядзенне абавязковых накапляльных пенсій. Кожны ўласнік сродкаў у накапляльным фондзе самастойна распараджаецца сваімі накапленнямі.

Перадача ў назапашвальны пенсійны фонд 25% сродкаў ад прыватызацыі. Інвеставанне сродкаў у паспяховыя вытворчасці, што забяспечыць выплаты сённяшнім пенсіянерам. Старэйшае пакаленне мае права на сваю долю ў створаным іх рукамі нацыянальным багацці краіны.

Аднолькавы ўзрост выхаду і пенсійных выплат для чыноўнікаў, настаўнікаў, рабочых, сілавікоў.

Для таго каб дабіцца перамен, новых працоўных месцаў з годнымі заробкамі і пенсіямі, трэба ваша дапамога. Не дайце сфальсіфікаваць выбары – удзельнічайце ў незалежным назіранні! Кантактны тэл.:  8-029-167-34-35, bchd.info@gmail.com, http://bchd.info

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

На комплексе «Симоновичи» ОАО «Алексеевичи-Агро» открыта новая ферма

Сегодня, 26 декабря, в ОАО «Алексеевичи-Агро» состоялось торжественное открытие...

Изменения в расписании автобусов на январские праздники

Как сообщили в филиале «Автомобильный парк № 15 г....

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...