Паважаныя жыхары Драгічынскага раёна!
Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці. У гэты асаблівы дзень мы адзначаем вызваленне нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, схіляемся перад доблесцю ветэранаў, якія сваім бессмяротным подзвігам у гады Вялікай Айчыннай вайны падарылі нам магчымасць мірна жыць і працаваць на вольнай зямлі.
Дзень Незалежнасці – гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і і родных.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, міру і ўзаемаразумення! Хай кожны ваш дзень будзе напоўнены радасцю, цеплынёй, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары Берасцейшчыны!
Дарагія ветэраны!
Шчыра віншуем вас з дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэта свята для беларусаў з‘яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, імкнення да свабоды, агульнай адказнасці за сучаснасць і будучыню сваёй Бацькаўшчыны.
Значнай вяхой на шляху да незалежнасці нашай дзяржавы стала вялікая дата вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – трэцяе ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак чацвёртага года.
Самаахвярнай барацьбой з ворагам, непахіснай воляй і незвычайнай мужнасцю нашы бацькі, дзяды і прадзеды адстаялі мір і свабоду.
Мы заўсёды будзем бясконца ўдзячныя вам, дарагія нашы ветэраны, за стойкасць, адданасць Айчыне і вернасць сваёй зямлі.
Сённяшняе пакаленне беларусаў сваімі талентамі, стваральнай працай і прафесіяналізмам мацуе суверэнітэт і нацыянальную бяспеку нашай краіны.
На нядаўна адбыўшымся пятым Усебеларускім народным сходзе была прынята праграма развіцця рэспублікі на наступныя пяць гадоў. Мы ўпэўнены, што берасцейцы зробяць усё магчымае, каб і надалей наша вобласць уносіла свой важкі ўнёсак у росквіт беларускай зямлі.
Ад усяго сэрца жадаем усім берасцейцам добрага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць любай Бацькаўшчыны.
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары горада Драгічына і раёна!
Шчыра віншую вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята з’яўляецца і ўвасабленнем гераізму, мужнасці, таму што ніколі не будзе забыты подзвіг нашых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы не маем сёння права гаварыць пра вайну ў мінулым часе. I сёння праз сэрца кожнага чалавека, хоча ён таго ці не, праходзяць пытанні вайны і міру.
Жадаю, каб Днём міру быў кожны дзень у годзе. Моцнага ўсім здароўя, радасці, доўгага шчаслівага жыцця на мірнай зямлі, веры ў свае сілы і ў магутнасць Беларусі.
3 павагай Л.У.Нікалайчык,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь