spot_img

Нам засталася спадчына…

Дата:

Беларускі край незвычайны, багаты і непаўторны. Асаблівую павагу і пяшчоту выклікае наша малая бацькаўшчына – аграгарадок Дзеткавічы, вакол якога шумяць лясы і раскінуліся мурожныя лугі. А якія людзі тут! Многія нашы землякі з’яўляюцца неацэннымі носьбітамі народнай беларускай культуры. Члены гуртка “Юны фалькларыст”, што дзейнічае ва ўстанове адукацыі “ВПК Дзеткавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа”, займаюцца важнай справай: падчас гутарак з мясцовым насельніцтвам збіраюць этнаграфічны матэрыял. І не проста збіраюць, а выкарыстоўваюць практычна, каб таксама далучыцца да народных традыцый і стаць іх носьбітамі.

Гурткоўцы з вялікай цікавасцю паспрабавалі сябе ў ролі ўвішных гаспадынь, што завіхаліся каля печы, каб накарміць сям’ю. Дзеці падрыхтавалі зборнік рэцэптаў страў, што гатаваліся раней і сёння, а пасля арганізавалі выставу “Наварыла, насмажыла, напякла”, дзе гасцям і ўдзельнікам прапанавалася пакаштаваць каплун і зацірку, тушанага карпа і мачанку, поліўку і кашанку, калдуны і аладкі, халадзец і іншае.

Звярнулі сваю ўвагу гурткоўцы і на традыцыі аграгарадка Дзеткавічы. Напрыклад, больш блізка пазнаёміліся з абрадам першага купання і хрышчэння дзіцяці, і прапанавалі вучням школы яго інсцэніроўку.

Падчас працы юныя фалькларысты з вялікай радасцю і азартам гулялі ў такія народныя гульні, як “Змяя”, “Гарэла-прэла”, “Маразы”, “Рэдзька” ды інш. Дзяўчаты паспрабавалі варажыць на Калядкі, а таксама пазнаёміліся з выцінанкай, якой упрыгожвалі родную школу да Новага года.

Наогул, беларуская культура ўнікальная. Мы павінны імкнуцца зберагчы і перадаць наступным пакаленням тое, што наш народ назапашваў напрацягу стагоддзяў, з пакалення ў пакаленне, каб застацца ў дваццаць першым стагоддзі Беларусамі.

Падчас працы з выцінанкай
Падчас працы з выцінанкай

Юлія КРАЎЧУК

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Акция «Безопасный Новый год!» продолжается…..

Работник пропаганды Дрогичинского РОЧС рассказала посетителям елочного базара и...

Дарим добро вместе

В рамках акции «Елка желаний» волонтеры Красного Креста в...

В рамках новогодней благотворительной акция «Наши дети» поздравления принимали воспитанники домов семейного типа

Акция «Наши дети» продолжает шагать по Дрогичинщине. Депутат Палаты...

Совместное заседание районного исполнительного комитета и сессии райсовета депутатов прошло в Дрогичине

В работе сессии приняли участие председатель райисполкома Александр Дорошенко, ...