spot_img

Гурт “Бекас” – адзіны калектыў у нашай краіне, які выконвае паляўнічую музыку

Дата:

Гурт паляўнічай музыкі “Бекас” прыняў удзел у штогадовай выставе-кірмашы “Прырода і паляванне”, якая ладзілася ля каралеўскага замка Шамбор у Францыі.

Беларусь была запрошана на выставу-кірмаш у якасці ганаровага госця. У склад нашай дэлегацыі ўваходзілі нацыянальныя паркі “Белавежская пу-шча” і “Прыпяцкі”, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, ансамблі “Свята” і “Пушчанка”, а таксама драгічынскі калектыў “Бекас”.
Больш за 50 тысяч наведвальнікаў сабрала свята палявання ў суботу, 19 чэрвеня. Гэты дзень цалкам прысвячаўся Беларусі. Пад сценамі велічнага Шамбора размясцілася імправізаваная “Беларуская вёска”, дзе былі прадстаўлены нацыянальнае ткацтва, паляўнічыя трафеі, вырабы з дрэва, фотаздымкі. Тут жа слых замежнай публікі мілагучнай беларускай песняй песцілі “Свята” і “Пушчанка”, на ражках выконвалі паляўнічую музыку Мікалай Шаўчук і трое яго “бекасят”: Аляксей Амялюсік, Раман Міховіч і Мікалай Шавялюк. Выставу-кірмаш наведаў пасол Рэспублікі Беларусь у Францыі Аляксандр Паўлоўскі.
Гурт “Бекас” – адзіны калектыў у нашай краіне, які выконвае паляўнічую музыку. Шмат дзе давялося пабываць драгічынскім музыкам. Толькі на працягу апошняга года яны двойчы выступалі ў Польшчы. Так, летась у ліпені “Бекас” браў удзел у юбілейным, XXV фестывалі паляўнічай музыкі, што ла-дзіўся ў гора-дзе Тухола. У адной з намінацый конкурснай праграмы нашы землякі занялі трэцяе месца. У кастрычніку яны зноў трымалі шлях у суседнюю краіну. На гэты раз у горад Ляжайск, на XI міжнародны фестываль паляўнічых. Але аб тым, каб трапіць у Францыю, яны нават марыць не маглі.
Сведкамі дзівоснага дзейства сталі нашы хлопцы. Паказальныя выступленні вершнікаў на конях з ганчакамі, тэатральны паказ пародзісных сабак, вячэрні феерверк, хвалюючая мелодыя старадаўняга вальса, замак Шамбор, які з’яўляецца архітэктурным шэдэўрам эпохі Рэнесансу, — усё гэта было так падобна на казку! А наперадзе іх чакаў яшчэ адзін цуд – наведванне Парыжу.
***
“Дзед Бекас слухае вас”, — так жартаўліва адказваць па тэлефоне мае звычку кіраўнік гурта паляўнічай музыкі “Бекас” Мікалай Шаўчук. Выраслі і пайшлі ў самастойнае жыццё першыя яго выхаванцы: хто праходзіць тэрміновую вайсковую службу, хто працуе дарожным майстрам, хто атрымлівае адукацыю ва ўніверсітэтах і каледжах. Аляксей Пігас, напрыклад, пасля заканчэння Брэсцкага музычнага каледжа ўладкаваўся на працу ў родную школу мастацтваў і цяпер поруч са сваім настаўнікам выкладае дзетвары ігру на духавых інструментах.
Сёння калектыў паляўнічай музыкі складаецца з трох узроставых груп. Малодшая называецца “Бекасікі”, сярэдняя – “Бекасяты”, а старэйшая, якая ў асноўным і гастралюе, — “Бекас”.
— Ражок больш цікавы інструмент, чым нават гітара, — сцвярджаюць удзельнікі гурта. – Да таго ж, мы не толькі вучымся выконваць на ражку разнастайныя паляўнічыя сігналы, фанфары, маршы, але праводзім разам вольны час, выязджаем з Мікалаем Аляксандравічам на паляванне.
Чалавек актыўны,няўрымслівы, апантаны, Мікалай Шаўчук не стаў абмяжоўвацца толькі выкладаннем ігры на ражку. Ён пастараўся захапіць сваіх выхаванцаў вывучэннем біялогіі звяроў і птушак, турыстычных навыкаў, паляўнічай справы. Так неўпрыкмет склалася секцыя “Юны паляўнічы і рыбалоў”. Заняткі секцый нярэдка праходзяць на ўлонні прыроды: у лесе, у полі, на рэчцы. З задавальненнем старэйшыя хлопцы адпраўляюцца разам з Мікалаем Аляксандравічам на паляванне. Вядома ж, самім ім страляць пакуль нельга. Але ж “бекасяты” лічаць для сябе за гонар паіграць на ражку, пасачыць за дзеяннямі свайго настаў-ніка і яго сяброў-паляўнічых.
У верасні мінулага года, падчас правядзення рэспубліканскай выставы палявання і рыбалоўства, намеснік старшыні РД ГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” М.І.Свідзінскі ўручыў удзельнікам старэйшай групы калектыву нагрудныя знакі таварыства. Так быў адзначаны ўклад юных музыкантаў у развіццё паляўнічай справы.
Адметная падзея ў жыцці “бекасят” адбылася і ў студзені сёлетняга года. Выхаванцы Мікалая Шаўчука аднымі з першых у рэспубліцы атрымалі членскія білеты секцыі “Юны паляўнічы і рыбалоў Беларусі”. Білеты хлопцам уручыў дырэктар драгічынскай паляў-нічай гаспадаркі Міхаіл Падольскі.
— Вядома ж, не ўсе ўдзельнікі “Бекаса” і секцыі ў дарослым жыцці будуць паляўнічымі альбо музыкантамі, — разважае Мікалай Шаўчук. – Але ж яны не бадзяюцца па вуліцах, не ўчыняюць дрэнных спраў, а іграюць на паляўнічых ражках, захапляюцца паляваннем. Жыццё “бекасят” насычанае цікавымі падзеямі – і гэта галоўнае…

Ніна ТКАЧУК.
НА ЗДЫМКАХ: гучыць ля сцен французскага замка Шамбор паляўнічая фанфара ў выкананні драгічынскіх музыкаў; дырэктар паляўнічай гаспадаркі М.М.Падольскі ўручае членскія білеты секцыі “Юны паляўнічы і рыбалоў Беларусі” членам гурта “Бекас”.
Фота аўтара.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...

Как прошел новогодний бал во Дворце Независимости. Яркие детали и подробности праздника

В преддверии новогодних и рождественских праздников Зал торжественных церемоний...

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

Правительством внесен ряд изменений, касающихся государственных пособий семьям, воспитывающим...