spot_img

Зіма спытае, што ёсць у кармушках

Дата:

У мінулым засталося спякотнае лета, а наперадзе сельгасвытворцаў чакае нялёгкая зіма.  Бо ўжо цяпер відавочна, што ў некаторых мясцовых гаспадарках травяных кармоў для сытай зімоўкі грамадскай жывёлы ўдосталь не нарыхтавалі. Асноўнай і аб’ектыўнай  прычынай такога становішча называюць устойлівую і працяглую засуху, што ўсталявалася ў перыяд касавіцы і доўжылася да самай восені. У выніку неспрыяльнага надвор’я трава на сенажацях дачасна зжаўцела і высахла, кармавыя караняклубні спынілі свой рост, а кукурузныя катахі, якія звычайна разам з лісцем і сцеблем ішлі на сіласаванне, сёлета ўвогуле не выспелі і пажыўнасці кармавым запасам не дабавілі.

Разам з тым кожнаму зразумела, што ад людскіх тлумачэнняў і апраўданняў жывёла не пасыцее і, каб мець надоі і прывагі, карміць яе прыйдзецца штодзённа і рэгулярна…

Аб гэтым гаварылася і на абласным семінары-нарадзе пад кіраўніцтвам старшыні аблвыканкама А.В. Ліса, які нядаўна прайшоў на базе сельгаспрадпрыемстваў Бярозаўскага раёна, і ў рабоце якога прынялі ўдзел старшыні райвыканкамаў, начальнікі і спецыялісты  ўпраўленняў сельскай гаспадаркі і харчавання, у ліку якіх былі і прадстаўнікі Драгічыншчыны. У сваім уступным звароце да прысутных Анатоль Васільевіч падкрэсліў сур’ёзнасць сітуацыі ў грамадскай жывёлагадоўлі, адзначыўшы, што ў цэлым на кожную ўмоўную галаву жывёлы ў вобласці нарыхтавана па 20,4 цэнтнеры кармавых адзінак, а гэта амаль на 4 цнт.к.адз. менш мінулагодняга ўзроўню. Таму зімоўка будзе нялёгкай, і ўжо сёння трэба думаць над тым, каб ашчадна расходваць кармы і не знізіць пры гэтым прадуктыўнасць дойнага пагалоўя. Свае канкрэтныя прапановы па карэкціроўцы кармавых рацыёнаў грамадскага статку на перыяд цяперашняй зімоўкі выказаў намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Буткевіч.

А праз некаторы час размова ў гэтым накірунку была прадоўжана і на выязным мерапрыемстве раённага ўзроўню, якое адбылося пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Юрыя Васільевіча Дзядзюка. Практычная частка семінара-нарады па падвядзенню вынікаў работы жывёлаводаў за 10 месяцаў бягучага года і аб асаблівасцях зімова-стойлавага ўтрымання  жывёлы ў 2015-2016 годзе прайшла на ферме вёскі Вулька Сіманавіцкая. У ходзе абмеркавання зададзенай тэмы былі заслуханы кіраўнікі СВК “Аляксеевічы-Агра”, “Асіпавічы”, “Радавецкі”, “Пенякова”, “Радастаўскі” і іншых  сельгаспрадпрыемстваў, дзе склалася найбольш нездавальняючая сітуацыя з нарыхтоўкай грубых травяных кармоў. Яны агучылі свой пункт гледжання на вырашэнне праблемы і праінфармавалі аб мерах, якія прымаюцца для таго, каб зімоўка грамадскай жывёлы на падведамасных фермах праходзіла ў штатным рэжыме, без надзвычайных здарэнняў. У прыватнасці, у гаспадарках з адчувальным недахопам кармоў вядзецца нарыхтоўка сіласу са здробненай саломы, бураковага жмыху і патакі.

І хаця зіма яшчэ не пачалася, але ўжо цяпер ёсць падставы меркаваць, што яна стане строгім экзаменатарам і для людзей, і для вытворчасці, і для стабільных паказчыкаў у галіне жывёлагадоўлі, якія пры добра наладжанай справе служаць крыніцай стабільнага круглагадавога папаўнення даходаў.

Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...