spot_img

Уладзіміру Мікалаевічу Сітуха — 60 год!

Дата:

Уладзімір Мікалаевіч Сітуха нарадзіўся ў вёсцы Гутава Драгічынскага раёна 16 чэрвеня 1950 года.
Першыя літаратурныя творы былі змешчаны на старонках нашай газеты ў школьныя гады. Тады неаднаразова станавіўся пераможцам конкурсу сярод літаратараў раёна. Быў заўважаны пісьменнікамі і крытыкамі.
Пасля заканчэння Гутаўскай сярэдняй школы быў запрошаны на працу ў раённую газету “Чырвоная звязда” Іванаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі. Актыўна супрацоўнічаў са шматлікімі выданнямі. Друкаваўся ў абласных і рэспубліканскіх газетах і часо-пісах.
Пасля службы ў войску працаваў у рэдакцыях раённых газет, на абласным радыё. Вучыўся ў БДУ імя У.І.Леніна на факультэце журналістыкі. Дыпломную работу ў Белдзяржуніверсітэце абараніў сваёй толькі што выйшаўшай з друку кніжкай “Аўтограф на ніве”, чым прыемна здзівіў членаў дзяржаўнай камісіі.
Працяглы час працаваў уласным карэспандэнтам абласной газеты “Заря” па Іванаўскай акрузе. У гэты час кіраваў літаратурным аб’яднаннем “Ясельда”. Дапамог многім пачынаючым літаратарам.
У 1987 годзе стаў лаўрэатам прэміі Саюза журналістаў Беларусі. Быў пераведзены на працу ў г.Брэст у абласную газету “Заря”. У гэты час шмат друкуецца. Адна за другой выходзяць яго кнігі прозы і паэтычныя зборнікі “Сваты”, “Акорды душы”, “Акрылены верай” і іншыя.
Вялікай удачай стала стварэнне Уладзімірам Сітухам паэмы “Споведзь пра Бядулю”, якая па ініцыятыве і фінансавай дапамозе Мінскага аблвыканкама перавыдадзена другі раз, што яскрава сведчыць аб значнасці твора.
Сапраўднай з’явай у літаратурным жыцці краіны з’явілася стварэнне аўтарам трылогіі “Скакуны”. Прэзентацыі дзвюх кніг гэтай серыі “Скакуны” і “Генералы зямлі” паспяхова прайшлі ў Маскве, Мінску, ва Украіне, па ўсёй Беларусі, як і многіх іншых твораў Ула-дзіміра Сітухі. Урыўкам з яго кнігі “Генералы зямлі” было адкрыта свята рэспубліканскіх “Дажынак” у Слуцку. У розны час шматлікімі прафесійнымі кампазітарамі на словы Уладзіміра Сітухі створаны песні.
Творы нашага земляка часта з’яўляюцца на старонках часопісаў “Маладосць”, “Полымя”, штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, іншых шматлікіх перыядычных выданняў. Многія з іх перакладзены на замежныя мовы, дзе, як і на Радзіме, знайшлі станоўчы водгук у чытачоў.
Кнігамі У.Сітухі папоўнены фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. А яшчэ Уладзімір Мікалаевіч – здольны, палымяны аратар, часты госць хлебаробаў, студэнтаў, рабочых, школьнікаў, ветэранаў, вайскоўцаў.
Плённымі былі для Уладзіміра Сітухі і апошнія два гады. Многа выступаў. Быў кіраўніком дэлегацыі Саюза пісьменнікаў Беларусі на міжнародных форумах, дзе паспяхова выступаў з чытаннем сваіх твораў, прымаў актыўны ўдзел у “круглых сталах”, выставах.
З-пад яго пяра выйшлі шматлікія цікавыя творы для дарослых і дзяцей. Убачылі свет кнігі “Званы над Шкловам” – аб знакамітых людзях гэтага краю і першым Прэзідэнце Беларусі А.Г.Лукашэнку, “Карысны бязмежна сыры Белавежжа”, “Паклон вам, людзі ў белых халатах”, “Аб Веры, Вернасці і Вечнасці”, “Землякі”, “Райскі куток Палесся” (у сааўтарстве з Алесем Марціновічам і Алесем Бадаком), “Возвышенно сердце стучит”, буклеты з нотнымі варыянтамі “Александрыя” і “Брэсцкаму “Дынама”.
Прапануем увазе чытачоў падборку вершаў паэта-земляка.

***
Столькі год! А дотык рук гарачы,
Шчасце рвецца з радаснай  душы.
Для мяне найлепшая удача –
Прытуліцца да цябе ў цішы.

Толькі ты душу маю падгоіш.
Нібы зрэнку, лекі беражы.
Даражу. Сумую, як не звоніш.
Ты таксама гэтым даражы.

Будзь такой заўжды. І знікне  стома
Выпала супроць цячэння  плыць.
У раскатах маладога грому
Смех твой шчыры радасна  звініць.
***
Як ціха вечар дагарае,
Па-змоўніцку крадзецца ноч…
Чаму не ты? Чаму другая
Жыве ў маім блакіце воч?!
А ты не тут. І ты не знаеш,
Як цяжка мне на схіле дня…
Чакай мяне. Пакуль чакаеш
Не згасне ў сэрцы дабрыня.
Яшчэ надзея акрыляе,
Шмат страчана, ды ўсё ж…
Як ціха вечар дагарае,
Хаця збіралася на дождж.
Цяплом лагодным з рэчкі вее.
Спасціг любові сёння соль:
Жыві, жыві ў душы надзея!
Трывога сэрца. Шчасця боль…

Ад сябе ўцячы немагчыма
Націскай на любыя педалі,
Толькі дзень ад начы не ўцячэ.
Не! Не вылечаць светлыя  далі,
Калі сэрца тугой апячэ.
Хай дарога стаіць прад  вачыма,
Палавініць дарога хай бор…
Ад сябе ўцячы немагчыма:
За табой – неадступна дакор.
І пакуты, як хмары – над  лёсам,
З-пад калёс перастук і віхор.
Не шукайце ратунку  ў калёсах –
На Радзіме буяе чабор.
На Радзіме светлае сніцца
Кожны міг, кожны дзень,  кожны год:
О, як молада сэрцу тут біцца,
Акрыяць ад журбы і нягод…
***
Прытуліла ноч да вушака
Стомлена-сівыя скроні;
Дзесьці ўмела-лоўкая рука
Зачапіла новенькі гармонік.

Ажыла мелодыя… І спеў
Зазвінеў у вохкай прахалодзе,
Не на столькі яшчэ я пасталеў –
Калі кліча музыка, лагодзіць.

Ажыло былое! Павяло –
Дзе пад веццем водарнай
шыпшыны
Новай песняю маё сяло
Будзяць закаханыя дзяўчыны.

Прыгажунь, як спеючых суніц,
Хлопцы ў шчасці губяць  раўнавагу…
Ах, чыя віна, што з чараўніц
Не звярнуў ніхто ў мой бок увагі?!

Я для іх – далёкі і чужы,
Тут былых сяброў сваіх не бачу…
Успаміны ў сэрца – бы нажы,
Сам, міжволі, пад гармонік плачу.

Адцвіло юнацтва… Адплыло…
І ніхто – у тым не вінаваты,
Што галосіць роднае сяло,
Сумнай песняй незваротнай  страты.

***
Як гора зваліцца, прыйдзе,
Ці ўчэпяцца пакуты,
Не пакідай сяброў у бядзе –
Ім здрада горш атруты.

Сябры прымчацца ратаваць
Цябе, як па загаду:
Але не змогуць дараваць
Яны ніколі здраду.

Няхай ты сто разоў славут
І цэняць цябе людзі,
У сэрца – вастрыё пакут:
Калі сябры асудзяць.

І зразумееш сам тады,
Жыццю свайму не рады –
Няма страшней пакуль бяды,
Чым у сяброўстве здрада.
***
Я помню, як дранцвела даль…
Ты горка плакала ў цішы.
Сляза твая, нібы крышталь,
Плыла пакутаю з душы…

Я многа бачыў розных слёз,
Ды суцяшаў умела.
Рукі да тых жа не данес –
Твая ў іх ганьба спела.

Даруй мяне. Прашу, прабач:
Не мог тады іначай…
Як боль нашу твой горкі плач,
І сам ад крыўды плачу.

***
Вясна ўтрапёна сакоча,
Прылёту я птушак так рад…
І радасцю поўняцца вочы,
Сустрэўшы чароўны пагляд.

Каму і за што я павінен?!
Якая тут мерка цаны,
Што ліўнем лагодным
жанчына
Мае растрывожыла сны?!

На сэрцы яна растапіла
Спласталы, бы крыгі, спакой.
І болей не маю я сілы –
Удзячна не думаць аб ёй.

У вачах яе ціхай трывогай
Калышацца мора лілей.
Са згоды і веры дарога,
Якою нам рухаць далей.

***
І крыўда, і туга няўмольная
Вярэдзяць разбалелую душу:
Гавораць пра цябе, што“Вольная”
Я нейкі страх за пазухай нашу.

Мне ж сэрца, нібы лазараў прамень
Пранзала навальніца з градам.

Два розныя характары ў прытык:
Як полюсы – дадатны і адмоўны:

І цішыню пранзае выбух-крык,
І мы – мы дваіх ахвяры,безумоўна.

Мінае час. Імклівы час:
Адзіны лекар нашз табою?
Але і ён не змог паладзіць нас,
Ніяк не гоіцца былое.

І ад таго туга няўмольная
Мне сэрца выхалоджвае да дна
Ну й што з таго, штозараз вольны я?
Ну й што з таго, што ты адна?

***
Скуголіць вецер за акном,
Ірве апошнюю лістоту.
І сад, і лес, і ўтульны дом
Палонены асенняй слотай.

Даруй мяне, мой родны сад!
Я й сам сягодня – у адчаі:
Той час не вернецца назад,
Як сэрца грала юным граем.

Як пад птушыны перазвон
Імчаў насустрач зорападу.
Штовечар, прагнучы прыгод,
Сустрэчы быў з табою рады.

…Таму й адольвае туга
Пад нудны дождж свінцовы,
Што ўпарта рухае зіма
Ў сваім убранні новым.

***
Як свята, помню час,Калі:
Штодня ты мне званіла…
Якія гэта дні былі?!
Якая ў жылах сіла?!

Ах, як спяшылі мы
На кожную сустрэчу:
У непагадзь сярод зімы,
У лівень сярод лета!
І не было нам перашкод…
Табе ж цыганка зваражыла:
“Маўляў, настане сёмы год
І змые ўсё бы мылам…”

Мінула часу больш куды
(Цыганкі ўжо няма дарэчы),
Як і ў ранейшыя гады
Спяшу к табе я на сустрэчу.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Сборочное производство минивэнов планируют организовать на “Брестмаше”

Сборочное производство легкового коммерческого транспорта планируют организовать на площадях...

Как осуществляется соцподдержка людей с ограниченными возможностями

Социальная защита людей с инвалидностью является одной из приоритетных...

Петр Пархомчик: В рамках программы “Один район – один проект” необходимы более продуктивные идеи

В ходе пресс-конференции, которую проводит сегодня для журналистов председатель...