Тэлефонныя званкі ад насельніцтва прымаў старшыня райвыканкама

Дата:

Апошнім часам правядзенне  выязных сустрэч, прыёмаў грамадзян, «прамых ліній» і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўмацаванне кантактаў кіраўніцтва раёна з мясцовымі жыхарамі, практыкуецца не толькі ў рабочыя дні, але і ў выхадныя. У мінулую суботу, 15 жніўня, з 9 да 12 гадзін, тэлефонныя званкі ад насельніцтва прымаў  старшыня райвыканкама Ю. В. Дзядзюк. Паколькі нумары тэлефонаў  прадстаўнікоў улады  з’яўляюцца ўседаступнымі  і знаходзяцца навідавоку ў шырокай грамадскасці (у прыватнасці, яны вывешаны пры ўваходзе ў райвыканкам, а таксама перыядычна друкуюцца ў нашай газеце), то многія  з нашых суграмадзян не чакаюць суботніх  «прамых ліній», каб агучыць свае праблемы, прапановы, пажаданні, нараканні, а робяць гэта аператыўна і ў зручны для сябе час. Таму з самай раніцы, у пачатку заяўленай «прамой лініі», быў перыяд «зацішша», які  Юрый Васільевіч скарыстаў для таго,  каб заслухаць кароткія справаздачы прадстаўнікоў вядучых службаў раёна аб бягучых праблемах і пытаннях.

Дырэктар райкамунгаса Аляксандр Андрэевіч Макуха праінфармаваў аб рабоце, якая праводзіцца па арганізацыі раздзельнага збору бытавых адыходаў. Ён адзначыў, што ў раёне ўжо ўстаноўлена каля 200 кантэйнераў для асобнага збору макулатуры, пластыку, шкла, і  работа ў гэтым накірунку працягваецца.

Аб падрыхтоўцы школ да новага навучальнага года паведаміў начальнік аддзела адукацыі, спорту  і турызму Дзмітрый Мікалаевіч Ігнатчык. Ён заўважыў, што самыя маштабныя аднаўленчыя работы былі намечаны ў Пярковіцкай, Сіманавіцкай школах і ў Брашэвіцкім яслях-садку. Яны працягваюцца, а тыя аб’екты адукацыі,  дзе быў праведзены касметычны рамонт, ужо маюць пашпарты гатоўнасці.

Галоўнай праблемай медыкаў, па словах галоўнага ўрача райбальніцы Аляксандра Сцяпанавіча Пратасевіча,  стаў наплыў жадаючых прайсці медагляд перад паступленнем у школу ці яслі-сад.  Колькі ні заклікалі людзей афармляць медыцынскія даведкі загадзя, пачынаючы з чэрвеня, бацькі ўсё роўна адкладваюць гэту справу на апошнія перадшкольныя дні. Але сітуацыю ратуе тое, што ў бальніцу прыйшло дастойнае папаўненне – 16 маладых спецыялістаў, якія працуюць, не лічачыся з уласным часам…

Што ж датычыць надзённых клопатаў жыхароў раёна, то першай  у мінулую суботу на «прамую лінію» у райвыканкам патэлефанавала жыхарка Закозеля, каб падзякаваць за аператыўнае вырашэнне сваёй праблемы. Як аказалася, жанчына пражывае ў доме з мужам-інвалідам, і некаторы час таму назад яна звярталася з нараканнем на тое, што ўчастак дарогі ля іх дома неўпарадкаваны і стварае шмат нязручнасцей, бо па ім на вялікай хуткасці ездзяць аўтамабілі. Зараз дарога падрамантавана, на ёй  ўстаноўлены знак абмежавання хуткасці. І, па словах заяўніцы, цяпер застаецца толькі  наладзіць строгі кантроль, каб аўтатранспарт на гэтым участку «ездзіў па правілах».

Наступны званок быў з суседняга раёна. Вясковая жанчына паведаміла, што яе сына размеркавалі ў СВК «Асавецкі», і яе цікавіла сітуацыя ў кааператыве. «Гэта – адна з лепшых гаспадарак не толькі ў нашым раёне, але і ў рэспубліцы, дзе працаўнікі дабіваюцца добрых вытворчых паказчыкаў  і, адпаведна,  маюць дастойныя заробкі. Таму можна лічыць, што хлопцу з размеркаваннем пашанцавала. І калі малады чалавек будзе працаваць і старацца – усё ў яго будзе добра», – расказаў у тэлефонным дыялогу старшыня райвыканкама Ю.В.Дзядзюк, развеяўшы матчыны трывогі адносна будучыні яе сына…

Далейшыя  званкі  закраналі самыя разнастайныя жыццёвыя пытанні. У прыватнасці, стараста з Агдэмера ад імя сваіх аднавяскоўцаў цікавіўся, ці можа быць дазволена мясцовым жыхарам, у доме якіх здарылася бяда, ладзіць памінальныя сталы ў вясковым Доме сацыяльных паслуг?

У сваім дыялогу са старшынёй райвыканкама Юрыем Васільевічам Дзядзюком жыхары вёскі Залужжа прасілі садеяння ў  вызначэнні пад’язных шляхоў да сваіх зямельных участкаў,  а сяляне з Беліна хадайнічалі аб добраўпарадкаванні вясковай дарогі і зразанні старых дрэў.

Па ўсіх пытаннях, што паступілі  кіраўніку раёна ў ходзе суботняй «прамой лініі», дадзены даручэнні па вывучэнню сітуацыі на месцы і прыняццю канкрэтных мер.

Практыка штотыднёвых «прамых ліній» у раёне працягваецца,  і  з графікам іх правядзення можна азнаёміцца на старонцы Драгічынскага райвыканкама (сайт аблвыканкама, раздзел “звароты грамадзян”) і ў нашай газеце «Драгічынскі веснік». З нядаўняга часу па суботах, з 9 да 12 гадзін, званкі ад грамадзян у райвыканкаме прымаюцца па адзіным тэлефоне “прамой сувязі” – 3-12-50.

Галіна ШАФРАН

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Солдаты Победы в памяти потомков. История героического подвига

Я хочу рассказать о ветеране Великой Отечественной вой­ны Резько Алексее Лукьяновиче,...

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую...

Поздравление с Пасхой Господней от Дрогичинского благочиния

Дорогие отцы, братья и сестры! Сердечно поздравляем вас со Светлой Пасхой...