Напрыканцы мінулага года па ініцыятыве і пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, рэдакцыі раённай газеты “Драгічынскі веснік”, раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” і райкама ГА “БРСМ” быў аб’яўлены конкурс на лепшы літаратурны твор пра Драгічыншчыну, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння нашага раёна. Прыходзіцца канстатаваць, што нашы чытачы не праявілі значнай творчай актыўнасці і на конкурс паступіла невялікая колькасць аўтарскіх работ. Пасля іх дэталёвага разгляду і аналізу было прынята рашэнне ў намінацыі “проза” лепшымі прызнаць творы наступных аўтараў:
Мікалай СЯНКЕВІЧ, ураджэнец вёскі Асіпавічы, старшы выкладчык БрДУ імя Пушкіна – (нізка лірычных абразкоў “Высокая столь”, “На вясковым свяце”, “Гасціннасць”) – 1 месца;
Алена ЯКОЎЧЫК, вёска Пярковічы (Матэрыял “Особый край – Дрогичинщина”) – 2 месца;
Марыя МІНЗЕР, в.Заверша (матэрыял “Шануем мінулае, каб будучыню мець”) – 3 месца.
У намінацыі “паэзія” месцы размеркаваліся наступным чынам:
Іван КРАСОЎСКІ, в .Хомск – (нізка вершаў “Наш родны горад”, “Родная старонка”, “Спявай, “Зараначка”) – 1 месца;
Валянціна ЛАКУЦ, в.Гнілец – (вершы “Бездзежскія фартушкі”, “Памяці Яўгена Сушко”) – 2 месца.
Трэцяе месца ў гэтай намінацыі вырашана не прысуджаць.
Пераможцы літаратурнага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю ўтварэння Драгічынскага раёна, будуць адзначаны памятнымі падарункамі, а іх творчыя работы апублікаваны на старонках раённай газеты “Драгічынскі веснік”. Астатнія аўтары атрымаюць падзячныя пісьмы.