spot_img

З ТРАЎ ПЕРШАГА ЎКОСУ

Дата:

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна пачалося “зялёнае жніво”. І цяпер у сельскіх працаўнікоў няма больш важнай і больш неадкладнай работы, чым нарыхтоўка кармоў. Ад хуткага і якаснага правядзення сенаўборкі, максімальнага назапашвання фуражных запасаў у рашаючай ступені залежыць паспяховае выкананне планаў вытворчасці і нарыхтовак прадукцыі жывёлагадоўлі ў гэтым і будучым годзе.
Добра разумеючы гэта, працаўнікі СВК “Бездзеж-агра” сёлета раней звычайнага раcпачалі ўборку траў. Зараз тут робіцца ўсё, каб паспяхова выканаць план нарыхтоўкі кармоў: назапасіць 8600 тон сенажу, 1730 – сена, 19000 тон сіласу і шмат іншага фуражу. Для гэтага ў гаспадарцы ёсць 1020 гектараў культурных і натуральных сенажацяў. Ранняй вясной іх падкармілі мінеральнымі ўгнаеннямі. Прайшоўшыя цёплыя спорныя дажджы зрабілі сваю справу: травастой вырас нядрэнны.
Варта адзначыць, што ў сельгаскааператыве ўсебакова падрыхтаваліся да касьбы. Загадзя была прыведзена ў гатоўнасць кормаздабываючая тэхніка. Праўленне гаспадаркі і прафкам распрацавалі ўмовы спаборніцтва, меры маральнага і матэрыяльнага заахвочвання, зацвердзілі размеры дадатковай аплаты працы за высокую якасць работ.
Для нарыхтоўкі кармоў створана спецыяльнае механізаванае звяно, якое ўзначаліў галоўны аграном Юрый Уладзіміравіч Артысюк. Цяпер члены звяна займаюцца закладкай сенажу і назапашваннем сена.
Мы ў гаспадарцы пабывалі ў мінулую пятніцу, 21 мая. На адной з сенажацяў поўным ходам ішла нарыхтоўка кармоў. У прыватнасці, вопытны механізатар Віктар Іванавіч Янушчык забяспечваў бесперабойную работу “Ягуара-870”. За змену ён назапасіў каля 200 тон сянажнай масы.
— Можна і больш нарыхтаваць, — гаворыць механізатар. – Аднак на гэтым участку, як бачыце, травастой чамусьці вырас небагаты.
На адвозцы правяленай масы да траншэй тон у рабоце задаюць вадзіцелі Міхаіл Пятровіч Чайкоўскі, Яўген Іванавіч Юрашэвіч, Сяргей Мікалаевіч Валадкевіч і некаторыя іншыя.
З кожным днём тэмпы нарыхтоўкі кармоў у гаспадарцы нарастаюць. А высокая забяспечанасць жывёлы паўнацэнным фуражом – надзейная аснова для паспяховага выканання заданняў па вытворчасці малака і мяса.

Юрый СЯРГЕЙ.
НА ЗДЫМКАХ: механізатар Віктар Іванавіч Янушчык працуе на “Ягуары”; вадзіцель Міхаіл Пятровіч Чайкоўскі на “МАЗе-551605” адвозіць сянажную масу да траншэй; работы на сенажацях ускладзены на плечы сельгасмашын.
Фота аўтара.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...