Цёплыя сонечныя дні спрыяюць даспяванню збожжавых культур. Найперш гэта тычыцца азімага ячменю, які сёлета вырошчваўся ў раёне на 989 гектарах. Зараз яго ўборку вядуць амаль усе гаспадаркі. А хлебаробы райаграсэрвіса, СВК “Брашэвічы” і племзавода “Заказельскі” ўжо зжалі і абмалацілі гэтую культуру. Набліжаюцца да фінішу працаўнікі СВК “Бездзеж-Агра”, “Ліпніцкі”, “Радавецкі” і іншых гаспадарак.
Найлепш урадзіў азімы ячмень у райаграсэрвісе, дзе кожны з 52 гектараў даў па 55,3 цэнтнера зерня. Каля 50 цэнтнераў на круг яго намалацілі ў племзаво-дзе “Заказельскі”, звыш 45 – у СВК “Брашэвічы” і “Імянінскі”.
У 7 гаспадарках раёна вырошчвалі азімую сурэпіцу. Уборка яе ўжо закончана. Найбольшую ўраджайнасць атрымалі ў СВК “Імянінскі”, дзе кожны з 20 гектараў даў па 40 цэнтнераў насення.
Калі і ў далейшым захаваецца гарачае і сонечнае надвор’е, то гаспадаркі ў хуткім часе прыступяць да ўборкі азімага рапсу. Ён у раёне займае звыш 3000 гектараў.
Аляксей ФЁДАРАЎ