У Наталіі Мікалаеўны Валошка (на здымку) – нялегкая і адказная прафесія: яна працуе поварам у дзіцячым садзе-яслях №2 г.Драгічына. І ў гэту справу жанчына ўкладвае не толькі сваё ўменне, але і сваю душу, імкнучыся штодня накарміць дзяцей смачнай, каларыйнай і здаровай ежай. І гэта Наталлі Мікалаеўне і яе калегам удаецца. Бо, як сцвярджаюць некаторыя з бацькоў, чые дзеці наведваюць гэту дашкольную ўстанову,іх малышы і дома іншым разам просяць прыгатаваць такія катлеты ці кашу, як “у дзіцячым садзе”.
Фота Галіны ШАФРАН.