spot_img

СУСТРЭЧА ПАКАЛЕННЯЎ

Дата:

Напярэдадні сямідзесяцігоддзя ўтварэння роднага Драгічынскага раёна ў Дзеткавіцкай АСШ прайшла цікавая і незабыўная сустрэча пакаленняў: тых, хто яшчэ нядаўна дапамагаў будаваць новае, і тых, хто зараз жыве і вучыцца. Да нас у госці завіталі Ганна Фёдараўна і Віктар Васільевіч Фурсевічы, Вера Нікіфараўна Цынкевіч. Напрыклад, Вера Нікіфараўна ў далёкім 1953 годзе прыйшла аграномам у вёску Дзеткавічы Антопальскага раёна, затым працавала настаўнікам і старшынёй сельсавета. Віктар Васільевіч таксама быў аграномам, а пасля аддаў нашай школе 36 год плённай працы настаўнікам біялогіі і хіміі. Яго жонка Ганна Фёдараўна не адзін год таксама працавала педагогам, а затым займала пасаду старшыні сельсавета.
Нам расказалі пра складаныя часы і ўмовы працы калгаснікаў. Аб тым, што трактарысты працавалі ў дзве змены — круглыя суткі, паколькі не хапала тэхнікі. Як жанчыны-жнеі былі здзіўлены з’яўленнем першага камбайна. А даяркі на ферме без выхадных уручную даілі 3 разы ў дзень па 15 кароў, кармілі і паілі іх.
Цікава было паслухаць аповяд пра нашу школу, якая раней знаходзілася ў дзвюх звычайных сялянскіх хатах, дзе побач з вучнямі ў другой палове жылі гаспадары. А ў 1953 годзе быў здадзены ў эксплуатацыю новы будынак на ўскрайку вёскі. Вучні з вялікім захапленнем упрыгожвалі школьную тэрыторыю: саджалі акацыю і бярозкі, кусты бэзу. Плённа працавалі на агародзе і ў цяпліцы. Стараліся вучыцца, каб не было сорамна ні бацькам, ні настаўнікам.
Вялікія змены адбыліся і ў знешнім выгля-дзе нашай вёскі Дзеткавічы. Зараз вакол школы — новабудоўлі, сады і квецень. І жыццё працаўнікоў мясцовага СВК намнога лягчэйшае, чым іх папярэднікаў 60 год таму.
Расказаць пра ўсё, што мы пачулі, немагчыма (для гэтага патрэбна не адна такая заметка). Але самае галоўнае, што нам пажадалі нашы шаноўныя госці — вучыцца, вучыцца, каб стаць сапраўдным Чалавекам, Грамадзянінам сваёй краіны, Патрыётам Радзімы, імкнуцца да лепшага.
Хочацца сказаць вялікі дзякуй тым, хто стварыў наш непаўторны Драгічынскі край, хто сёння палапшае наш дабрабыт.

Юлія КРАЎЧУК.

Предыдущая статья
Следующая статья

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

В Дрогичинском районе стартовала акция “От всей души”

Сегодня, в рамках акции "От всей души" заместитель председателя...

Дом, в который хочется вернуться

Время неумолимо бежит вперед. Проходят годы, десятилетия, века… Меняются...

Как прошел новогодний бал во Дворце Независимости. Яркие детали и подробности праздника

В преддверии новогодних и рождественских праздников Зал торжественных церемоний...

Пособия семьям с детьми. Об изменениях и новациях рассказали в Минтруда и соцзащиты

Правительством внесен ряд изменений, касающихся государственных пособий семьям, воспитывающим...