spot_img

ЧАЛАВЕК І ЯГО СПРАВА

Дата:

Паўтара года Таццяна Станіславаўна Трафімук узначальвае калектыў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячы яслі-сад”, што ў гарадскім пасёлку Антопаль. Да гэтага працавала ў мясцовым цэнтры пазашкольнай работы. Дарэчы, яшчэ ў школьныя гады яна пісала ў анкетах, што хоча быць выхавальніцай дзяцей.
Дзіцячы яслі-сад штодзённа наведваюць каля сотні хлопчыкаў і дзяўчынак рознага ўзросту. Для іх тут створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўсебаковага развіцця, выхавання і адпачынку. Вось у адным пакоі дзеці ўважліва слухаюць казку, з другога – чуюцца музыка і спевы…
Нядаўна ў дашкольнай установе адкрылі так званую адаптацыйную групу, якую наведваюць 11 маленькіх дзетак. Каб яны хутчэй прывыклі да садзіка, заняткі з імі праводзяцца сумесна з бацькамі. Пад асаблівай увагай знаходзяцца і выхаванцы інтэгрыраванай групы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Штодзённа педагогі і выхавальнікі ясляў-сада ўдасканальваюць метады сваёй работы, абмяркоўваючы іх з Т.С.Трафімук. І кожнага Таццяна Станіславаўна ўважліва выслухае, дасць карысную параду, падкажа як лепш паступіць у тым ці іншым выпадку.
Задаволена загадчыца і тым, што ў апошні час значна ўмацавалася матэрыяльна-тэхнічная база дашкольнай установы. А дырэктар мясцовага цэнтра пазашкольнай работы Тамара Іванаўна Чатырбок падарыла дзіцячаму садзіку камп’ютар.
…Кожную раніцу Т.С.Трафімук спяшаецца на работу. Па дарозе вітаецца са знаёмымі, а з некаторымі бацькамі дзетак іншы раз затрымліваецца, каб пагутарыць, падказаць, на што ім найперш неабходна звярнуць увагу пры выхаванні дачкі ці сына. Словам, Таццяна Станіславаўна вельмі любіць дзяцей і аддае ім усю цеплыню свайго сэрца, гэтага ж патрабуе і ад усіх членаў свайго працоўнага калектыву.

НА ЗДЫМКУ: Таццяна Станіславаўна Трафімук.
Фота Юрыя Сяргея.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...