spot_img

ДЗЕНЬ ЗА ДНЁМ

Дата:

З надыходам вясны актывізуецца работа па добраўпарадкаванню Драгічына і населеных пунктаў раёна. Наводзіцца парадак і ў запусцелым cадзе бліз цэнтральнай бальніцы, дзе вядзецца расчыстка пляцоўкі пад будучую Лядовую арэну. Зараз рыхтуецца яе праектна-каштарысная дакументацыя, а асноўныя работы пра ўзвя-дзенню і здачы ў эксплуатацыю гэтага аб’екта запланаваны на 2011-2012 гады.
***
У выніковых паказчыках вытворча-гаспадарчай дзейнасці раёна за мінулы год ёсць лічбы, якія асабліва радуюць. У прыватнасці, план экспарту тавараў летась быў выкананы больш як на 260% пры заданні 122%. Традыцыйнымі экспарцёрамі на Драгічыншчыне лічацца калектывы СП “Фрост”, “Экзона”, трактарарамонтнага завода, райспажыўтаварыства і двух прыватных прадпрыемстваў па збору дзікарослых пладоў і раслін. Летась гэты пералік папоўніў Драгічынскі камбікормавы завод, які займаўся пастаўкамі за мяжу насення рапсу.
***
Разам з вясновым пацяпленнем пачынаюць вызваляцца ад ільду рэкі і вадаёмы. Гэта павялічвае пагрозу для рыбакоў і ўсіх тых, хто прывык за зіму карыстацца замерзлымі сцежкамі і пераходамі на водных масівах. Як папярэджвае старшыня раённага таварыства выратавання на водах П.Ц.Масальцаў, у сонечны дзень лёд растае прама на вачах, становіцца крохкім і небяспечным. Чалавек, які выйшаў раніцай парыбачыць, можа і не заўважыць, што шлях назад, да берага, ужо размыты. Менавіта напрадвесні, два гады таму назад, знік пад вадою рыбак на возеры Кублік, і чалавека – мясцовага жыхара – шукалі амаль месяц.
Вельмі небяспечнымі становяцца цяпер і дзіцячыя гульні ля вады. Толькі ў мінулым годзе ў вобласці правалі-ліся пад лёд і загінулі чацвёра малалетак. Таму ў такую пару і дарослым, і дзетвары лепш трымацца далей ад вадаёмаў.
***
Завяршыўся абласны тур конкурса “Зорка ўзышла над Беларуссю”, у якім прынялі ўдзел і лепшыя самадзейныя артысты і мастацкія калектывы Драгічыншчыны. Як паведаміла дырэктар метадычнага цэнтра райаддзела культуры М.В.Крук, выступленне на гэтым этапе можна лічыць даволі ўдалым. Трое таленавітых дзяўчат – Таццяна Касцючык з Зарэчкі, Эльвіра Стэльмашук і Дар’я Байдук з Драгічына, якія ў свой час былі салістамі тутэйшай мастацкай сама-дзейнасці, а цяпер займаюцца ў прэстыжных музычных каледжах і школах мастацтваў – выйшлі ў заключны тур конкурса і выступяць на рэспубліканскай сцэне.

Галіна ШАФРАН.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

Яркое открытие елки в Дрогичине: праздник для всей семьи

В Дрогичине прошло торжественное открытие главной новогодней елки, которое...

Кедми: “Орешник” делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси

"Орешник" делает немыслимыми любые угрозы безопасности Беларуси. Такое мнение...

Пожар в Дрогичине: работники МЧС спасли хозяина квартиры

Вчера вечером спасателям сообщили о пожаре в квартире на...

Дрогичинским РОВД проводится комплекс профилактических мероприятий

Дрогичинский РОВД информирует о начале комплекса профилактических мероприятий, направленных...