spot_img

Бой за ваколіцай

Дата:

Гэта сачынене напісана адным з вучняў Брашэвіцкай СШ які жыў з сем’ёй у в. Гумнішчы. Пра гэты бой шмат што стала вядома. Параненым быў у гэтым баі Уладзімір Дружынін – які быў закінуты у тыл ворага радыстам. Ён у складзе группы выконваў заданне разведупраўлення ГШ Чырвонай Арміі. На лячэнне быў адпраўлены самалётам за лінію фронта.

“Вось ужо трыццаць год як адгрымелі апошнія залпы вайны. Але навекі ў памяці людзей застануцца імёны тых, хто аддаў сваё жыццё за нас з вамі. Радасным, шчаслівым жыццём, чыстым, блакітным небам над галовамі – усім гэтым мы абавязаны доблесным воінам –пераможцам.

Многа напісана аб вайне, аб партызанах, аб вялікіх і моцных бітвах. Я таксама хачу рассказаць аб сутычцы партызан з немцамі каля нашай вёскі.

Чыста я чуў ад старэйшых, што летам 1943г. каля нашай вёскі быў бой. І для таго каб больш даведацца аб гэтым я пагутарыў з многімі аднавяскоўцамі. І вось што яны мне расказалі:

“Группа партызан (адны кажуць вярталіся, а другія кажуць што ішлі на заданне) шлі досвіткам каля нашай вёскі. Бачачы, што хутка дзень і каб ненарвацца на немцаў паліцаяў яны рашылі перачакаць дзень у бярэзніку, які знаходзіўся прыкладна у кіламетры ад вёскі. Выбраўшы самае утульнае месца размясціліся дняваць.

Ціха згасаў летні дзень, калі партызан разбудзіў стрэл вартавога, які папярэджваў сяброў аб небяспецы.

Неведалі у той час партызаны, што навёў фашыстаў на іх чалавек які жыў недалёка на хутары. Немцы наступалі паўкругам выцясняючы партызан з бярэзніку на луг. Партызаны адступалі адстрэльваючыся. Два партызаны бачачы, што што ўсім не адарвацца ад карнікаў засталіся з кулямётам прыкрываць адыход таварышоў. Шмат карнікаў загінулі ад трапных стрэлаў кулямётчыкаў. Пад кулямётным агнём немцы заляглі.

Нямецкі афіцэр, які кіраваў боем, падняўся на ўзгорак каб зразумець абстаноўку і прычыну таго, што атака супынілася. Але трапным стралам партызаны яго знішчылі. Адважныя кулямётчыкі шмат немцаў палажылі каля бярэзніка.

Праз кароткі час немцы ачухалісь і адкрылі кулямётны агонь па партызанах. Ворагу удалося знішчыць партызанскіх кулямётчыкаў. Яны ўжо не маглі страляць. Некалькі партызан былі паранены і не маглі рухацца. Астатнія партызаны праз вёску Гумнішчы накіраваліся на Цыбкі і хутка скрыліся ў лесе.

Два параненных партызана схаваліся. Адзін у вёсцы, а другі на хутары, дзе яго потым знайшлі немцы і павезлі у Драгічын. Потым стала вдома што ён па дарозе памёр.

Ноччу за параненнымі вярнулісь партызаны. Яны забралі таго, які застаўся у аднаго з гаспадароў вёскі Гумнішчы і адвезлі у лес. Гэтага байца аставілі пад апекай лесніка Казака Антона. Ён тайком ад родных насіў ежу і лекі параненаму партызану. Рана была вельмі сур’ёзная і партызан праз некалькі дзён памёр. Пахавалі загіблага спачатку у лесе, але пасля вызвалення ад акупантав перезахавалі у Драгічын у сквер дзе месцілася брацкая магіла.

Двух партызан-кулямётчыкаў якія прыкрывалі адыход жыхары вёскі пахавалі на месцы бою. Пасля вайны яны таксама былі перазахаваны у Драгічын.

Здрадніка якога клікалі у вёсцы “цыган”- калі прыйшла Чырвоная Армія арыштавалі і больш яго ніхто не бачыў.

Вось якая гісторыя здарылася ў жніўні 1943г. у ваколіцах нашай вёскі Гумнішчы”.

Рыхтаваў да друку С.В. Гранік.

Материалы сайта: Военно-исторического музея Д. К. Удовикова.

Поделиться новостью:

Популярно

Архив новостей

Похожие новости
Рекомендуем

КГБ раскрыл подробности дел в отношении белоруса и поляка, которые сотрудничали с разведкой Польши

Начальник следственного управления Комитета государственной безопасности Константин Бычек в...

Сборочное производство минивэнов планируют организовать на “Брестмаше”

Сборочное производство легкового коммерческого транспорта планируют организовать на площадях...

Как осуществляется соцподдержка людей с ограниченными возможностями

Социальная защита людей с инвалидностью является одной из приоритетных...

Петр Пархомчик: В рамках программы “Один район – один проект” необходимы более продуктивные идеи

В ходе пресс-конференции, которую проводит сегодня для журналистов председатель...