перакананы міжнародны назіральнік Бахыт Дасанаў
Чым бліжэй прэзідэнцкія выбары, тым большую актыўнасць і інтарэс да гэтай палітычнай падзеі праяўляюць назіральнікі. Яны ўжо распачалі сваю дзейнасць не толькі ў буйных гарадах, але і ў невялікіх населеных пунктах.
Літаральна ў сярэдзіне бягучага тыдня Драгічын наведаў кіраўнік аддзялення штаба місіі назіральнікаў ад СНД у Брэсцкай вобласці Б.М.Дасанаў. Як высветлілася, родам Бахыт Мухамеджанавіч – з Казахстана, і ў час сустрэчы з ім прадстаўнікі мясцовых сродкаў масавай інфармацыі папрасілі расказаць назіральніка аб мэтах візіту ў нашы мясціны і аб сваіх асабістых уражаннях пра Беларусь.
Як патлумачыў Б.М.Дасанаў, у нашай вобласці ў якасці міжнароднага назіральніка ён знаходзіцца з 20 лістапада. За гэты час Бахыт Мухамеджанавіч і яго калегі паспелі пабываць у Брэсцкім, Баранавіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Драгічынскім і іншых раёнах вобласці, дзе сустрэліся з прадстаўнікамі ўлады, праваахоўных органаў, кіраўнікамі выбарчых камісій. Яны маюць намер высветліць, наколькі адпавядае падрыхтоўка да выбараў у дадзены перыяд, на гэтым этапе, Законам Рэспублікі Беларусь і стварыць умовы для работы кароткачасовых назіральнікаў, якія прыбудуць у краіну напярэдадні важнай палітычнай падзеі.
Бахыт Мухамеджанавіч паведаміў, што днямі адбылася сустрэча міжнародных назіральнікаў з губернатарам Брэсцкай вобласці К.А.Сумарам і яго намеснікамі, падчас якой Канстанцін Андрэевіч пацвердзіў, што ўлады гатовы садзейнічаць ажыццяўленню місіі па назіранню за выбарамі. І, як падкрэсліў наш суразмоўнік, дагэтуль у сваёй дзейнасці яны не адчувалі ніякіх перашкод, мелі доступ да ўсіх патрабуемых дакументаў, што тычацца выбараў, і слова “не” ў такіх выпадках ні разу не прагучала.
Што ж да асабістых уражанняў Б.М.Дасанава пра нашу краіну, дзе ён з 2006 года прадстаўляе Рэспубліку Казахстан у Савеце СНД, то Бахыт Мухамеджанавіч шчыра прызнаўся, што яму вельмі “імпаніруе тое, што робіцца ў Беларусі дзеля будучыні”. І канкрэтызаваў, што яму падабаецца, калі вечарам, пасля школы, дзеці спяшаюцца на заняткі ў спартыўную залу, басейн ці на каток, мацуючы тым самым сваё здароўе, і парадаваўся, што ў іх ёсць такая магчымасць.
Галіна ВІКТАРАВА.
НА ЗДЫМКУ: міжнародны назіральнік за прэ-зідэнцкімі выбарамі Б.М.Дасанаў (злева) і старшыня абласной выбарчай камісіі А.С.Кісялёў (у цэнтры) падчас сустрэчы са старшынёй Драгічынскай раённай выбарчай камісіі Я.М.Пархамчуком.
Фота аўтара.